Аккорды «Мутнаевока»

Мутнаевока
Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. У кастрычніку адбылося першае выступленне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальнай назвай “МУТНАЕВОКА”. Адразу ж пасля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілін, музыкі пачулі шэраг прыемных слоў ды абяцанняў дальнейшага супрацоўніцтва. “Некаторы час творчасць МУТНАГАВОКА знаходзілася ў стадыі “гаражнага року”, - распавядае Аляксандар, басіст гурта, - пасля чаго - з мэтай павышэння ўзроўню выканання, гурт развітаўся з бубначом”. Пасля… Читать полностью... Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. У кастрычніку адбылося першае выступленне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальнай назвай “МУТНАЕВОКА”. Адразу ж пасля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілін, музыкі пачулі шэраг прыемных слоў ды абяцанняў дальнейшага супрацоўніцтва. “Некаторы час творчасць МУТНАГАВОКА знаходзілася ў стадыі “гаражнага року”, - распавядае Аляксандар, басіст гурта, - пасля чаго - з мэтай павышэння ўзроўню выканання, гурт развітаўся з бубначом”. Пасля адбываліся канцэрты ў менскіх клюбах ”Акварыўм”, ”Simple”, ”Step”. “Мутныя” гралі на адной пляцоўцы з “Пнеўманія”, ”Псыхоз” ,”Usplesk”, ”Iris7” і інш. Музыку МУТНАЕВОКА большая колькасць слухачоў адносіць да стылю грандж, але самі музыкі лічаць інакш. “Кожная песня адрозніваецца адна ад другой. Гурт ніколі не затрымліваецца на адным месцы і заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага гучання”, - кажа Аляксандар. Хлопцы, жартуючы, называюць свой стыль “мутным рокам”. Склад гурта: Аляксандар Ільін – бас Вiталь Каралец – бубны Яўген Змушка – спеў, гітара Скрыть...
Популярные аккорды Мутнаевока:
алфавиту | просмотрам | случайно
Наверх