Аккорды «UltraВожык»

UltraВожык
UltraВо́жык — правакацыйны беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе менчуком Віктарам Кавальскім, гамельчанінам Яўгенам Далевічам ды містычнай постацьцю, вядомай як сабачка Ібрагім. Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існаваньня вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, празь якую рэзка і з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. Песьні праекта «UltraВожык» пачалі хутка распаўсюджвацца праз Інтэрнэт… Читать полностью... UltraВо́жык — правакацыйны беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе менчуком Віктарам Кавальскім, гамельчанінам Яўгенам Далевічам ды містычнай постацьцю, вядомай як сабачка Ібрагім. Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існаваньня вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, празь якую рэзка і з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. Песьні праекта «UltraВожык» пачалі хутка распаўсюджвацца праз Інтэрнэт ужо ў 2001 годзе. У 2003 годзе «UltraВожык» выдаў дыск «Ідэалогія», ў якім высьмяяў увядзеньне прадмету дзяржаўнай iдэалёгiі ў ВНУ Беларусі. Натуральна, дыск у крамы ня трапіў, але невялікі тыраж разышоўся «з рук у рукі» да праз Інтэрнэт. У 2005 годзе «UltraВожык» выдаў нечакана сур’ёзную рок-баляду «Атлянтыда», якая патрапіла ў сьпіс лепшых песьняў сэзону вядомага гіт-параду «Тузін Гітоў» і была выдадзеная на зборніку «Прэм'ер Тузін 2005». 28 лютага 2006 году зьявілася новая песьня музычнага праекту «UltraВожык» — «Фабрыка сноў». У сьнежні 2007 году выходзіць кліп на песьню «Атлантыда». Кліп заняў першае месца ў «кліп-маратоне» беларускамоўных кліпаў, які праводзіўся ў Горадні. За ўсе гады існаваньня праекту, Далевіч і Кавальскі ніколі не зьяўляліся на публіцы. Нягледзячы на гэта, «UltraВожык» здолеў прыцягнуць да сабе шмат увагі. Яго інтэрнэт-сайт, дзе можна спампаваць усе песьні ды прачытаць правакацыйныя тэксты, занесены ў чорны сьпіс забароненых сайтаў і доступ да яго блякуецца ў беларускіх інтэрнэт-кафэ. Скрыть...
Популярные аккорды UltraВожык:
алфавиту | просмотрам | случайно
Наверх