Аккорды Leibonik - Пакуль гарыць свечка
Am Сокал, мой сокал, G Am Высока лятаў,A Am Высока лятаў, G Am А што ж відаў? Dm Am Ой відаў, відаў G Am Зялёна жыта, Dm Am А ў тым жыце G E Am Казака забіта Am G F Am Добры дзень, мой хлопча малы, Am Ці ты вуйку не пазнаў? G Выбачай, что я, балэба, F Больш лістоў не дасылаў. Am Ну а можа ты забыўся Am Што існуе вуйка твой, G І падпанкам шпацыруеш F Каля сажалкі малой G Веры не давай таму G Што пра мяне казала маці F Вуйка твой не у Парыжы, F А ў віленскім каземаце. Am Шчасця тут ты не прыдбаеш Am Хіба пазбавішся зубоў G Ці ты тутэйшы, ці хрануз - F Не пісаць табе лістоў. Am Я радзіме тут не любы, Am Тут чэрці стаяць пры стырне G Ды галоўнае не зубы - F Гонар з годнасцю мне G Ды галоўнае не зубы - G Без зубоў, ты не ў труне, F Лёсу я пакуль што любы, F Гонар з годнасцю мне Прыпеў: G Воск на аркушы паперы - F Адбітак пальцу мой для веры. Dm G Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць, Am C Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка Dm G Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць, F Пакуль вочы бачаць, F Пакуль рукі трымаюць, F Пакуль сэрданька б'ецца, F Пакуль гарыць свечка. Am G F Am Крыж цяжкі лёс даў мне несці, Am Думкі нібы з воўны мятай, G Але ж трэба распавесці, F Як патрапіў я за краты. Am Не махляр я, не забойца, Am Не гвалтоўнік нейкай кралі - G За напісаную кнігу F Твайго вуйку зацкавалі. G Дваццаць катаржных гадоў G Твайму вуйке зычаць злыдні, F Ды я чую, лёс адмераў F Мне ня больш за два-тры тыдні. Am Хоць з турэмшчыкам мне шчасце - Am Паступіў у ноч да вахты G Годны сын старой дубейскай F Незацверджанае шляхты. Am - Дзядзька, выпусціў бы вас, Am - ён казаў падчас вячэры, G - Ды не хопіць вам здароўя F Выйсці нават па-за дзверы. G З выгляду не вельмі зграбны, G Але сэрцам хлопец варты, F Свайго бацькі, што стаяў F Пад касцюшкіным штандартам. Прыпеў: G Воск на аркушы паперы - F Адбітак пальцу мой для веры. Dm G Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць, Am C Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка Dm G Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць, F Пакуль вочы бачаць, F Пакуль рукі трымаюць, F Пакуль сэрданька б'ецца, F Пакуль гарыць свечка. Am G F Am Быў жа час багатай волі, Am Час заможны, без пазык, G Калі ранкам каля ганку F Я сядаў у шасцярык, Am І ўздоўж роўных тынаў коні Am Неслі пана маладога, G Ды звяла ў казематы F Беларуская дарога. Am Заспявай на маю памяць Am Па-мужыцку, як вычыў. G Памятаеш, на Купалле F Як да вогнішча вадзіў Am І падчас начных блуканняў Am Ліўся ў неба і трымцеў G І жалобай сэрца раніў F Пра сакола дзевак спеў. Am Сокал, мой сокал, G Am Высока лятаў,A Am Высока лятаў, G Am А што ж відаў? Dm Am Ой відаў, відаў G Am Зялёна жыта, Dm Am А ў тым жыце G E Am Казака забіта Am Скончыў свет на ліст мой ліцца... Am Бойся не турмы і куль, G Бойся моўчкі пазабыцца, F Хто ты, хлопец, і адкуль. Am А мне бы зараз ды на мора Am Але цягне ўніз з аблокаў G Мая цесная камора F Восем за палавінай крокаў G Мне баяцца нема кога, G Не шкадую і цярплю, F Адрынуўшы цара і бога F Са свечкі кроплямі лію Прыпеў: G Воск на аркушы паперы - F Адбітак пальцу мой для веры. Dm G Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць, Am C Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка Dm G Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць, F Пакуль вочы бачаць, F Пакуль рукі трымаюць, F Пакуль сэрданька б'ецца, F Пакуль гарыць свечка. Am G F Am Ой прыляцелі G Am Да тры пташачкі, Am Тры пташачкі, G Am Родны сёстрачкі. Dm Am Адна пташачка G Am Села ў ножанькі, Dm Am Друга пташачка - G Am У галованькі, Dm Am А трэцяя - Am Прытулілася да сэрца.
Но если и музыка нас оставит, что будет тогда с нашим миром? (Гоголь)
Мы стремимся к созданию контента, соответствующего всем нормам законодательства и уважающего интеллектуальную
собственность. Мы также придаем большое значение тому, чтобы не задеть никого и не оскорбить чьи-либо чувства.
Если у вас есть вопросы или претензии по размещенному материалу, пожалуйста, сообщите нам об этом на указанный
адрес электронной почты: complaint@rush-sound.ru.
Шрифт
0
Прокрутка
0